Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
3 кожным днём усё мацней грэе сонца. На вербах распусціліся пушыстыя коцікі. У небе чуваць спеў звонкіх жаваранкаў. 3 радасным крыкам вяртаюцца з выраю гусі, качкі.
Прыгожа выглядае пушча ў час'паводкі. Ціхія рачулкі ператвараюцца ў бурныя рэкі. Невялікія балоты становяцца сапраўднымі азёрамі. На рэках і азёрах з’яўляюцца вадаплаўныя птушкі.
У родныя мясціны вяртаюцца сітаўкі, шпакі, дразды, берасцянкі. Пазней прылятаюць чорныя і белыя буслы, драпежныя птушкі. (69 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Паведаміць пра значэнне слова паводка (затапленне мясцовасці вадой).
Паведаміць пра напісанне слоў невялікія, вадаплаўньія.