Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Белавежская пушча напоўнена спевамі. Тут пражывае дзве сотні відаў птушак. Які канцэрт ладзяць яны ў пушчы вясной!
Цэлы дзень гучыць птушыны хор. Рассыпае звонкае срэбра ў глыбіні блакітнага неба жаваранак. 3 дупла вылецеў шпак і заспяваў на ўсё наваколле. Наўздагон адазваўся салавей. Белавежскія салаўі лічацца самымі галасістымі ў свеце. Сэрца замірае ад іх спеваў. Толькі чорны бусел маўчыць. Гэтак і сярод людзей бывае. (65 слоў)
Паводле С. Грахоўскага.
Паведаміць пра напісанне слоў дзве, рассыпае, наўздагон.