Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Пайшоў я ў лес у грыбы. Многа вырасла іх пасля летняга дажджу. Хаджу па лесе, гляджу ўважліва. У бярэзніку тоўпяцца падбярозавікі. У маладым ельніку прытаіліся грузды і падасінавікі. Баравікі схаваліся ў густой траве. Набраў я грыбоў поўны кошык. Сабраўся дадому. Раптам убачыў грыб у сябе над галавой. Я здзівіўся. Як гэта ён вырас на дрэве? Але хутка здагадаўся. Тут гаспадарыла вавёрка. Яна таксама грыбы на зіму запасае. (69 слоў)
Паводле А. Вашчанкі.
Паведаміць пра напісанне слоў дадому, таксама.