Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Вясна не запазнілася. Прыгрэла сакавіцкае сонейка. Пайшоў дробны дожджык. Забулькалі, заспявалі з пагоркаў ручаі. Праз два тыдні ад снегу і знаку не засталося. Зямля пакрылася зелянінаю. Па раллі заскакалі гракі.
Аднойчы раніцою я выйшаў з дому і падаўся ў лес. Каля пнёў на сугрэве цвіў падбел. Вылезла з нары і грэла пад сонцам спіну яшчарка. Вытыркнула з нары пысу ліса. Неба было чыстае. Дзень абяцаў быць пагодлівым. (69 слоў)
Паводле Я. Галубовіча.
Паведаміць пра значэнне слова ралля (узаранас поле), сугрэў (тут: палянка, якая добра саграоцца сонцам), падбел (рус. мать-н-мачеха).