Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Скончыліся халады. Дыхнуў цёплы паўднёвы вецер. Ён разагнаў шэрыя хмары. На чыстым блакітным небе заззяла веснавое сонца.
Снег пачарнеў. Потым ён заплакаў і гаманлівымі ручайкамі збег у рэкі і азёры. Вярнуліся ў родны край птушкі. Яны радасна загаманілі ў гнёздах. На дрэвах набрынялі пупышкі. Хутка яны палопаюцца. Тады пакажуцца з іх зялёныя лісточкі. ?Трапечуць у паветры* стракаценькія матылькі. Яны імкнуцца да першых кветак. Пралеска, ландыш чакаюць іх. (69 слоў)
Паводле П. Рунца.
Паведаміць пра значэнне слоў трапятаць (дрыжаць, варушыць чым-небудзь), стракаты (рознакаляровы).
Паведаміць пра напісанне слова заззяла.